2024 г. — 155 гадоў з часу пабудовы царквы святой вялікамучаніцы Варвары ў в. Сухадол (Камянецкі р-н; 1869), помніка архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю
Вёска Сухадол Камянецкага раёна вядома з ХVІ ст. Мясцовыя жыхары адрозніваюць Сухадол-сяло і Сухадол-пасёлак, паміж імі паўкіламетра дарогі і значная розніца ва ўзросце. Сухадол-пасёлак утвораны пасля Вялікай Айчыннай, калі дамы былі перавезены з хутароў. Упрыгожваннем вёскі з'яўляецца царква Святой Варвары. Яна будавалася з 1863 па 1869 гг. Першапачаткова царква была асвечана ў імя святога Іосіфа Песнапісца, затым — у гонар іконы Казанскай Божай Маці.
5 лютага 2023 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Васільевіча Цурканава (1943–2022), работніка культуры, мастацкага кіраўніка, Ганаровага грамадзяніна г. Пінска
Міхаіл Васільевіч Цурканаў нарадзіўся 5 лютага 1943 г. у в. Сухадол Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, машыніст цеплавоза, быў расстраляны немцамі за сувязь з партызанамі. Маці адна падымала дзяцей. Міша з маленства цягнуўся да музыкі, спяваў. Заўсёды быў вельмі актыўным у справах сваёй камсамольскай арганізацыі. За першую палучку купіў сабе гармонік, іграў на вясковых вечарынках. Яго нават для раённай газеты здымалі як перадавога пастуха, актывіста і музыку.
Каб умацаваць калгасную самадзейнасць, юнака накіравалі ў Мінск на курсы харэографаў. Вярнуўся Міхаіл Цурканаў у сваю вёску ўжо як спецыяліст, прыняў новы клуб. Арганізаваў самадзейнасць, ездзілі з канцэртамі па ўсёй акрузе.
5 лютага 2018 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Васільевіча Цурканава (1943), кіраўніка Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца «Палескія зоры», Ганаровага грамадзяніна г. Пінска (2013)
Міхаіл Васільевіч Цурканаў нарадзіўся 5 лютага 1943 года ў вёсцы Сухадол Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька быў першым танцорам на сяле, загінуў на фронце перад самым канцом вайны. Маці добра спявала. Міхаіл быў актыўным у камсамольскіх справах, з маленства любіў музыку, з першай зарплаты купіў гармонік і навучыўся іграць.